Аб гэтым сёння ў час прэс-канферэнцыі, прысвечанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, журналістам паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

На гэты час у Беларусі захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні. Цяпер у краіне на ВРІ хварэюць у асноўным дзеці, радзей — дарослыя. У той жа час колькасць захварэўшых за апошнія дні сярод іх крыху павялічылася.

Эпідэмія грыпу прагназуецца на канец студзеня — пачатак лютага. Цыркуляваць у эпідсезоне-2012 будуць тыя ж разнавіднасці віруса грыпу, што і ў мінулым.

Характарызуючы ў цэлым эпідсітуацыю ў Беларусі, Іна Карабан адзначыла, што яна была спакойнай у 2011 годзе і захоўваецца такой цяпер. Так, у мінулым годзе ў краіне не было зарэгістравана ўспышак захворванняў. Пад кантролем знаходзіцца сітуацыя па вострых кішэчных інфекцыях. Палітыка імунізацыі, якая прадугледжвае строгае выкананне календара планавых прышчэпак, дазваляе не дапусціць у краіне ўспышак дыфтэрыі, слупняку, поліяміэліту. Цяпер планавыя прафілактычныя прышчэпкі ў Беларусі праводзяць супраць 9 інфекцый.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?