8 студзеня беларусы Нью-Ёрка сабраліся разам у Катэдральным саборы Святога Кірылы Тураўскага, каб адсвяткаваць Каляды, паведамляе Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына».

Пачалося святкаванне з тэатралізаванага прадстаўлення пра нараджэнне Хрыста. Потым дзеці з бацькамі вадзілі карагоды вокал ялінкі, спявалі Калядкі. Маленькія беларусы прадэманстравалі Дзеду Марозу сваё майстэрства ў чытанні вершаў ды спяванні песень. У выніку без падарункаў са свята не сышоў ніхто!

 Фота javarovy-ludzi.livejournal.com.

Фота javarovy-ludzi.livejournal.com.

 Фота javarovy-ludzi.livejournal.com.

Фота javarovy-ludzi.livejournal.com.

 Фота javarovy-ludzi.livejournal.com.

Фота javarovy-ludzi.livejournal.com.

У той жа дзень у Беларускім грамадска-культурным цэнтры Таронта адбылася навагодняя ялінка для дзетак.

Зладзілі свята ўдзельнікі спеўнага гурта «Яваровы людзі» пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай. Яны паказалі дзіцячы варыянт навагодняга фольк-мюзікла «Дружная капэла» па матывах казкі Сержука Вітушкі, пагулялі з дзеткамі ў гульні, а Дзядуля Мароз са Снягуркай прывзлі цэлы воз падарункаў. І вядома ж, не абыйшлося без карагодаў, падарункаў і салодкага стала з рознымі прысмакамі...

Дарослыя мелі магчымасць паглядзець фольк-мюзікл ад гурта «Яваровы людзі» ў навагоднюю ноч.

На Стары новы год «Яваровы людзі» таксама падрыхтавалі адмысловую святочную праграму. Усіх, хто прыйдзе 14 студзеня ў Беларускі цэнтр у Таронта, чакаюць беларускія народныя песні ды танцы, а таксама беларускае караоке і дыскатэка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?