Cтаніслаў Сямашка напісаў заяву аб зыходзе з пасады. Пра гэта неафіцыйна паведамляюць крыніцы з праўладнага Саюзу палякаў.

Сярод магчымых прычынаў называюцца кепскае фінансавае становішча арганізацыі і запазычанасці па камунальных плацяжах офісаў, перадае гродзенская радыёстанцыя «Твой Стыль».

Сямашка — вядомы на Гродзеншчыне прадпрымальнік, ён мае гатэлі ў Гродне і Шчучыне. Кіраўніком арганізацыі яго абралі ў верасні 2009 года.
Да таго часу ён не меў ніякага дачынення да польскага руху на Гродзеншчыне. Паводле некаторай інфармацыі, менавіта Сямашка папрасіў беларускія ўлады праверыць, наколькі польскі закон «Аб карце паляка» адпавядае нормам міжнароднага права.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?