Старшыню Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова і актывіста партыі Уладзіміра Няпомняшчых адпусцілі вечарам 12 студзеня з АУС Цэнтральнага раёна Гомеля без складання адміністрацыйнага пратакола.

Апазіцыянеры былі затрыманы 12 студзеня прыкладна ў 15.30 супрацоўнікамі спецназу каля рынку «Цэнтральны» ў момант распаўсюджвання інфармацыйных бюлетэняў «Голос разума». Іх прывезлі ў аддзел і склалі пратакол затрымання паводле падазрэння ва ўчыненні правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 22.9 КоАП (парушэнне заканадаўства аб друку і СМІ).

Як паведаміўПалякоў, з імі праводзіў разбор і складаў пратакол апытання начальнік аддзела аховы грамадскага парадку Уладзіслаў Шукель. «Я, спаслаўшыся на артыкул 27 Канстытуцыі, адмовіўся ад давання тлумачэнняў.

Шукель пытаўся ў мяне, чаму нас затрымалі. Я шчыра адказаў, што не ведаю, стаялі каля рынку, наляцеў спецназ, і пацягнулі ў аддзел»,
 — пракаментаваў палітык. Яго трымалі ў аддзеле паўтары гадзіны, Няпомняшчых — прыблізна тры гадзіны.

Палякоў дадаў, што на працягу двух тыдняў міліцыя яшчэ можа выклікаць іх і скласці адміністрацыйны пратакол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?