У першым матчы чарговай дамашняй серыі ў чэмпіянаце КХЛ 12 студзеня мінскае «Дынама» прайграла магнітагорскаму «Металургу» — 3:4 (1:1, 1:3, 1:0).

Шайбы закінулі:

у «Дынама» — Тэему Лайне (18.41, 5×4, асістэнты — Петэр Падградскі, Збынек Іргл), Збынек Іргл (26.45), Андрэй Стась (57.31, 6×5, асістэнты — Збынек Іргл, Тэему Лайне);

у «Металурга» — Дзмітрый Обухаў (7.22, пас — Дзяніс Хлыстоў), Юхамаці Аалтанен (23.42, асістэнты — Сяргей Фёдараў, Томаш Ролінек), Дзмітрый Быкаў (30.11, пас — Сяргей Мазякін), Алег Твярдоўскі (38.43, пас — Дзяніс Хлыстоў).

Андрэй Міхалёў («Дынама») не рэалізаваў буліт (міма) (22.52).

Склад «Дынама»: Мезін; Обшут — Падградскі, Лайне — Піўка — Іргл; Гарошка — Каралахці, Лінгле — Стась — Плат; Корабаў — Крайчак, Мялешка — Корса — Кулакоў; Словак, Міхалёў — Кітараў — Дудко.

Пасля 41 гульні «Дынама» з 68 ачкамі займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава, пятае — у Заходняй канферэнцыі і сёмае — у агульнай табліцы
(17 перамог у асноўны час і 6 па булітах, 13 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 2 па булітах, розніца шайб 116–101).

Бамбардзіры: Збынек Іргл — 32 (12+20), Джэф Плат — 28 (13+15), Тэему Лайне — 26 (13+13), Яраслаў Обшут — 19 (4+15), Шарль Лінгле — 18 (8+10), Даніэль Корса — 17 (9+8), Петэр Падградскі — 17 (7+10), Андрэй Стась — 16 (8+8), Аляксандр Кулакоў — 14 (8+6), Лібар Піўка — 14 (4+10), Дзмітрый Корабаў — 12 (1+11), Андрэй Міхалёў — 11 (4+7), Ерэ Каралахці — 10 (6+4), Лукаш Крайчак — 10 (2+8), Дзмітрый Мялешка — 8 (3+5), Сяргей Дрозд — 6 (2+4), Уладзімір Дзянісаў — 5 (4+1), Аляксандр Паўловіч — 3 (1+2), Томаш Словак — 2 (1+1), Аляксандр Кітараў, Андрэй Мезін — па 2 (0+2), Алег Гарошка — 1 (0+1).

15 студзеня «Дынама» сустрэнецца дома з ніжнякамскім «Нафтахімікам», 17-га — з казанскім «Ак Барсам», 19-га — з уфімскім «Салаватам Юлаевым», 24-га — з маскоўскім ЦСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?