У мэтах арганізацыі бяспекі дарожнага руху на выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя па ўсёй краіне будзе ўзмоцнена кантраляваць выкананне хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў і фізічны стан вадзіцеляў. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі.

Асаблівая ўвага будзе нададзена выкарыстанню рамянёў бяспекі. Толькі за мінулыя суткі да адміністрацыйнай адказнасці за невыкарыстанне рамянёў бяспекі прыцягнута 456 вадзіцеляў. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за непрышпілены рамень першы раз вадзіцель можа быць аштрафаваны на суму да 35 тысяч рублёў. За паўторнае такое парушэнне на працягу года адміністрацыйнае спагнанне павялічваецца да 175 тысяч рублёў.

Спецыяльнае падраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла» МУС будзе аказваць дапамогу падраздзяленням ДАІ Мінска і некаторых іншых рэгіёнаў краіны па арганізацыі бяспекі дарожнага руху. Традыцыйна супрацоўнікі ДПС арыентаваны на выяўленне парушэнняў хуткасных рэжымаў, правілаў абгону і праезду пешаходных пераходаў. Яны таксама будуць звяртаць увагу на выкарыстанне рамянёў бяспекі, фізічны стан вадзіцеляў.

Спасылаючыся на інфармацыю сіноптыкаў, Дзяржаўтаінспекцыя паведамляе, што на выхадныя чакаецца мокры снег і галалёдзіца, і рэкамендуе ва ўмовах снегападу і галалёдзіцы, кіруючыся папярэджаннямі і абмежаваннямі, устаноўленымі знакамі, выбіраць бяспечную хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі і бачнасці ў напрамку руху, пазбягаць рэзкага тармажэння, асабліва на закругленнях дарог, павялічваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал руху, адмовіцца ад ажыццяўлення абгону, быць вельмі ўважлівымі пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?