Спаж

ывецкія цэны на тавары і платныя паслугі насельніцтву з пачатку года (па стане на 10 студзеня) выраслі ў параўнанні з сярэднімі цэнамі снежня на 0,5%,
паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы рост цэн з пачатку месяца адзначаны на піва — на 2,5%, ялавічыну (акрамя бескасцявога мяса) — 2,1%, гарэлку — 1,8%, крупу манную — 1,2%. Кансервы рыбныя падаражэлі на 0,8%, мука пшанічная — на 0,7%, маргарын, напоі безалкагольныя, яйкі, селядзец салёны, кансервы фруктовыя і агароднінныя, сыр плаўлены, печыва — на 0,5–0,6%. Тканіны падаражэлі на 1,1%, трыкатажныя і панчошна-шкарпэтачныя вырабы, парфумерна-касметычныя тавары — на 0,8%, медыкаменты і посуд — на 0,6%.

З паслуг больш за ўсё падаражэлі санаторна-аздараўленчыя — на 20,4% і культуры — на 15,6%. Медыцынскія паслугі падаражэлі на 2,3%, вышэйшай адукацыі — на 1,7%, бытавыя — на 1,4%.

Разам з тым на шэраг тавараў цэны знізіліся: на рыбу марожаную і малако (на 0,2%), смятану (на 0,9%), тварог тлусты (на 0,4%), крупы прасяныя (на 1%), крупы грэцкія (на 1,3%), капусту свежую белакачанную (на 0,5%), моркву (на 2,2%).

На ранейшым узроўні засталіся цэны на масла, абутак, паслугі электразабеспячэння, гарачага водазабеспячэння, халоднага водазабеспячэння, газазабеспячэння, ацяплення, перавозку пасажыраў у аўтобусах унутрыгарадскіх і прыгарадных зносін.

Як паведамлялася, інфляцыя за 2011 год склала 108,7%
 — рэкорднае значэнне за апошнія 10 гадоў. Прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011 год інфляцыя не павінна была перавысіць 7,5–8,5%. На 2012 год устаноўлены паказчык на ўзроўні 19–23%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?