ФК БАТЭ заключыў кантракт з галкіперам гродзенскага «Нёмана» Андрэем Гарбуновым, паведамляе афіцыйны сайт барысаўскага клуба.
З
Галкіпер мае ў сваім актыве 137 матчаў, згуляных ў вышэйшай лізе (47 «сухіх», 158 прапушчаных галоў), 14 гульняў, праведзеных у Кубку Беларусі (-20; 4), і 8 еўракубкавых паядынкаў (-10; 1).
Нагадаем, што ўчора было заяўлена пра тое, што кантракт з БАТЭ вырашыў не падаўжаць брамнік Павел Часноўскі (асноўным галкіперам у барысаўцаў — Аляксандр Гутар).
БАТЭ праводзіць актыўную трансферную палітыку ў міжсезонне.У БАТЭ перайшлі Дзмітрый Мазалеўскі (з «Дынама» Брэст), Боян Горгіеўскі («Металург» Скоп’е, Македонія), бразілец Майкон Каліжуры («Ягелонія», Беласток), Завен Бадаян («Імпульс» Дыліжан, Арменія), Дзяніс Палякоў («Шахцёр» Салігорск).
Разам з тым клуб пакінулі Павел Часноўскі, Алекс, Матэя Кежман, Ягор Філіпенка.
БАТЭ пачне афіцыйна новы сезон 6 сакавіка. У
гэты дзень (аўторак) у мінскім футбольным манежы пройдзе матч на Суперкубак краіны БАТЭ — «Гомель».Чэмпіянат Беларусі па футболе пачнецца 24 сакавіка.