Нарвежскі суд распарадзіўся аб правядзенні новай псіхіятрычнай экспертызы Андэрса Берынга Брэйвіка, які абвінавачваецца ў забойстве некалькіх дзесяткаў чалавек.

Праведзенае восенню мінулага года абследаванне з удзелам псіхіятраў і псіхолагаў паказала, што Брэйвік з'яўляецца вар’ятам.

Суддзя Элізабэт Арнтцэн у Осла заявіла, што новае абследаванне неабходна з-за таго, што вынікі першай экспертызы выклікаюць сумневы.

На падставе першапачатковай экспертызы Брэйвіка належыць перавесці з турмы ў псіхіятрычную клініку адмысловага рэжыму.

Сам Брэйвік прызнаўся ў забойстве 77 чалавек, якое здзейсніў 22 ліпеня 2011 года, аднак ён не прызнае сябе вінаватым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?