Этыкетка адноўленага «Графа Чапскага».

Этыкетка адноўленага «Графа Чапскага».

1993-1994.

1993-1994.

1994-1995.

1994-1995.

1996-1998.

1996-1998.

1998-1999.

1998-1999.

Бровар «Аліварыя» адрадзіў выпуск гатунку піва «Граф Чапскі», які бровар варыў у 1993-1999 гг. Яно названае ў гонар аднаго з ранейшых уладальнікаў завода — графа Карла Эмерыхавіча Гутэн-Чапскага.

«Ідэю адрадзіць легендарнага «Графа Чапскага» нам падказалі спажыўцы. У свой час піва карысталася вялікай папулярнасцю. Гэтаму гатунку пашанцавала стаць часткай эпохі. У тых, хто знаёмы з ім, ён выкліча ўспаміны і пачуццё настальгіі. У тых, хто пакаштуе яго ўпершыню, — новыя ўражанні, — каментуе Надзея Дзешкавец. — Калі «Граф Чапскі» паўторыць свой поспех, то кампанія працягне яго выпуск».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?