Амаль 11 гадзін выступаў перад дэпутатамі нацыянальнай асамблеі прэзідэнт Венесуэлы Уго Чавес. Падняўшыся на трыбуну са сваім дакладам пра вынікі мінулага года ў гадзіну дня па мясцовым часе, ён спусціўся з яе амаль апоўначы.

Летась аналагічны выступ працягваўся ўсяго 7 гадзін. Але тады Чавес выступаў пасля цяжкай аперацыі па выдаленні ракавай пухліны і доўгага курсу рэабілітацыі.

Падчас свайго выступу прэзідэнт Венесуэлы неаднаразова звяртаўся тэмы сваёй хваробы.

А сваё цяжкае анкалагічнае захворванне назваў «выпрабаваннем для ўсёй краіны, з якога венесуэльскі народ выйшаў з гонарам, прадэманстраваўшы высокі ўзровень сталасці».

Звяртаючыся да апазіцыі, прэзідэнт некалькі разоў паабяцаў, што калі ён прайграе на выбарах, то першым прызнае свая паразу, аднак чакае таго ж ад свайго суперніка.

Таксама падчас свайго выступу Чавес асудзіў апазіцыю за крытыку ў адрас прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадынеджада, ён сказаў:

«Вы проста не ведаеце Ахмадынеджада, ён добры чалавек».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?