У пятніцу 13-го ў Мінску было зарэгістравана 224 ДТЗ, паведамілі ў дзяжурнай частцы ДАІ сталіцы. Абыйшлося без цяжкіх наступстваў, але тры чалавекі ў дарожна-транспартных здарэннях усё ж пацярпелі.

Нельга сказаць, што былі месцы канцэнтрацыі ДТЗ.

Аварыі здараліся па ўсім горадзе
— і на МКАД, і на галоўных праспектах, і на вузенькіх вулачках спальных мікрараёнаў. Але ўсё ж часцей яны рэгістраваліся на ўчастках, дзе была рызыка з'яўлення галалёдзіцы — на шляхаправодах, мастах і г. д.

Напрыклад, на шляхаправодзе, які злучае праспект Машэрава і вул. Кальварыйскую, адбылася цэлая серыя дробных аварый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?