Зараз ён знаходзіцца ў турме № 4, паведамляе сайт statkevich.org

Нагадаем, што 26 мая 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў Мікалая Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд прыйшоў да высновы, што менавіта Статкевіч разам з яшчэ адным кандыдатам у прэзідэнты, Дзмітрыем Усам, «рыхтавалі масавыя беспарадкі» і ўзначальвалі «бясчынствуючы натоўп» падчас шэсця па праспекце Незалежнасці 19 снежня 2010 года.

Пакаранне ён адбываў у шклоўскай калоніі № 17. 1

2 студзеня 2012 года Статкевічу зрабілі больш жорсткім пакаранне — яго перавялі (суддзя — Віталь Волкаў) на турэмны рэжым адбыцця пакарання тэрмінам на тры гады.

Прычынай больш жорсткага пакарання Статкевічу стала афіцыйнае прадстаўленне адміністрацыі шклоўскай калоніі, у якім сказана, што асуджаны палітык «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбывання пакарання мае намер «праводзіць злачынны спосаб жыцця».

Фармальнай прычынай для абвінавачання Статкевіча стала тое, што ён знаходзіўся без біркі з нумарам зняволенага на адзенні, а таксама не ўказаў у спісе асабістых рэчаў насоўк.

Сапраўднай прычынай больш жорсткага пакарання, мяркуе жонка палітыка Марына Адамовіч, стала прынцыповая пазіцыя Статкевіча, які не прызнае сябе вінаватым і не жадае звяртацца з просьбай аб памілаванні на імя прэзідэнта.

Апрача таго, мяркуе жонка Статкевіча, яму помсцяць за інфармацыю пра яго і ад яго імя, якая распаўсюджваецца ў СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?