15 студзеня ў Мінску праходзяць завяршальныя калядныя кірмашы.

Цэнтральны гарадскі кірмаш праходзіць ад 9.00 да 16.00 каля Палаца спорту (пр. Пераможцаў, 4).
У ім бяруць удзел перапрацоўчыя арганізацыі, прадпрыемствы-вытворцы, фермерскія гаспадаркі Магілёўскай вобласці. У гандлёвых павільёнах кірмаша пакупнікам прадстаўлены шырокі асартымент тавараў і сельгаспрадукцыі: мяса і мясныя паўфабрыкаты, каўбасныя вырабы і вэнджаніна, малочная прадукцыя, сыры, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, сажалкавая і азёрна-рачная рыба, а таксама сувеніры, падарункі і многае іншае па цэнах вытворцаў. Пакупнікоў чакаюць дэгустацыі, будуць працаваць прадпрыемствы грамадскага харчавання. Адбудзецца канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці.

Кірмашы таксама праходзяць у многіх раёнах горада: на пляцоўцы каля універсама «Заводскі», каля кінатэатра «Салют» (пр. Ракасоўскага, 150а), каля ГЦ «Ля Кургана» (пр. Любімава, 26), ля дыспетчарскай станцыі «Дружная», на пляцоўках па бульвары Трактарабудаўнікоў, па вуліцы Русіянава, 1, каля Камароўскага рынка, на вуліцы Лынькова, 57, у ваенным гарадку Масюкоўшчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?