Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да мужчыны, які 13 студзеня вырашыў пакатацца на аўтамабілі свайго суседа.
Пры гэтым, як паведаміла старшы інспектар аддзелу агітацыі і прапаганды ДАІ Заводскага раёна Анастасія Крахціна, згоншчык быў у стане алкагольнага ап'янення. Таму праз хвіліну пасля таго, як ён уставіў ключ у замак запальвання, трапіў у ДТЗ.

-- Суседзі па кватэры вырашылі адсвяткаваць стары Новы год, - распавяла Анастасія Крахціна. - Пасля распіцця спіртных напояў гаспадар кватэры заснуў. Гэтым і скарыстаўся яго прыяцель-сусед. Ён выцягнуў у спячага мужчыны ключы ад Opel, выйшаў на двор, залез у машыну -- збіраўся пакатацца па горадзе.

«Аднак далёка з'ехаць у п'янага мінчука не ўдалося, -- заўважыла старшы інспектар. -- Ён тут жа урэзаўся ў прыступку дома і ў прыпаркаваны аўтамабіль. Калі гаспадар машыны прачнуўся, ён тут жа паведаміў у міліцыю аб згоне, потым выйшаў з пад'езда. Заўважыўшы свой пабіты Opel і суседа за яго рулём, аўтаўладальнік падбег да месца ДТЗ і заблакаваў згоншчыка ў салоне».

Затрыманы працверазеў толькі ў аддзяленні. Ён так і не змог успомніць таго, што адбылося, і патлумачыць матывы сваіх дзеянняў. У дадзены момант вядзецца следства. Калі інцыдэнт кваліфікуюць як згон, то падазраванаму можа пагражаць пазбаўленьне волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?