Эпідэмія грыпу аб’яўлена сёньня ў двух гарадах Беларусі – Маладэчне і Гомелі. Пра гэта паведаміў «Интерфаксу» галоўны эпідэміёляг міністэрства аховы здароўя Анатоль Кажамякін.

Паводле яго, «у Маладэчне і Гомелі эпідэміёлягі аб’явілі пра эпідэмію грыпу і ВРЗ. У гэтых гарадах за апошнія трое сутак было зафіксавана перавышэньне эпідэміялягічнай мяжы па групе гэтых захворваньняў.

Паводле А.Кажамякіна, сярод хворых ‑‑ 53 працэнты дарослых і 47 працэнтаў дзяцей. Чакаецца, што на гэтым тыдні «да эпідэміялягічнага працэсу могуць падключыцца новыя гарады, у тым ліку і Менск», сказаў галоўны эпідэміёляг міністэрства аховы здароўя Анатоль Кажамякін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?