Затрымалі Дзянісава 16 лютага. Яму закідаецца «арганізацыя і падрыхтоўка групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (арт. 342 ч.1 КК). Хлопца ўтрымліваюць у СІЗА № 3 Гомеля. Там пацьвярджаюць факт утрыманьня пад вартай Дзянісава, але пры гэтым адмаўляюцца ўзяць перадачу для яго. Паводле відавочцаў, у момант затрыманьня хлопец быў лёгка апрануты.

У СІЗА кажуць, што Дзянісаў хутка будзе перавезены ў іншае месца ўтрыманьня, але куды канкрэтна стане вядома ў дзень адпраўкі.

Мінулым летам супраць Дзяніса Дзянісава, а таксама Тацяны Елавой была распачатая крымінальная справа па факце вывешваньня ў Віцебску бел‑чырвона‑белых сьцягоў.

Малады чалавек улетку належаў да ўдзельнікаў незарэгістранай арганізацыі «Бунт», што зладзіла ўлетку шэраг акцыяў у Віцебску, Горадні і Менску.

***

Кіраўнік абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў паведаміў, што на дадзены момант ня мае пэўнай інфармацыі пра месцазнаходжаньне Дзяніса Дзянісава. Паводле ягоных словаў, у СІЗА‑3 кажуць, што Дзянісава хутка перавязуць у Віцебск. Нібыта правапарушэньне, у якім яго вінавацяць, было зьдзейсьненае па месцы жыхарства і адтуль прыйшло ўказаньне затрымаць Дзянісава.

Паводле арт. 342‑1 Дзянісу пагражае штраф, арышт тэрмінам да 6 месяцаў, альбо абмежаваньне волі да 3 гадоў, альбо пазбаўленьне волі на той жа тэрмін.

Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, у Дзянісава мала шанцаў выйсьці на волю пад падпіску аб нявыезьдзе праз тры дні пасьля затрыманьня. «Гэты артыкул прадугледжвае вялікі досыць суворае пакараньне, таму разьлічваць на вызваленьне пад падпіску цяжкавата» – зазначыў сп. Стэфановіч.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?