Мінск, Стары Горад, 13 студзеня photo.bymedia.net.

Мінск, Стары Горад, 13 студзеня photo.bymedia.net.

У Беларусі ў мінулыя выхадныя паўсюль прайшоў снег з рознай інтэнсіўнасцю. Вышыня снежнага покрыва ў сярэднім па краіне вагалася ад 1 см да 13 см, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

На метэастанцыі Мінск і Езярышча Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці вышыня снегу дасягнула 18 см. Гэта самае высокае снежнае покрыва ў краіне, своеасаблівы рэкорд з пачатку зімы, падкрэсліла спецыяліст.

Паводле слоў Людмілы Парашчук, інтэнсіўны снегапад быў абумоўлены перамяшчэннем цыклону з Ленінградскай вобласці ва Украіну праз Беларусь. Такім чынам, на стары Новы год у Беларусі пачалася сапраўдная зіма. Панізілася тэмпература паветра.

У далейшым снег пройдзе толькі месцамі, але марозы ўзмоцняцца.
У бліжэйшыя суткі, 16 студзеня, цыклон будзе перамяшчацца з тэрыторыі Беларусі на поўдзень Украіны, зацягваючы за сабой халоднае паветра з поўначы. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Да серады начная тэмпература панізіцца да мінус 17 градусаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?