Справа за рабаванне па ч. 2 арт. 206 КК распачата аддзелам Следчага камітэта Беларусі па Фрунзенскім раёне (Мінска) у дачыненні да 27-гадовага раней судзімага непрацуючага мінчука.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына падазраецца ў тым, што ўвечары 13 студзеня ў падземным пераходзе станцыі метро «Каменная горка» адкрыта выкраў 680 тыс. рублёў у распаўсюдніка латарэйнай прадукцыі.

Падазраванага затрымалі супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?