У Беларусі ў 2012 годзе чакаецца чатыры пераразлікі працоўных пенсій у сувязі са змяненнем памеру сярэдняй заработнай платы. Адпаведны ўказ № 35 «Аб павышэнні пенсій» падпісаў 16 студзеня Аляксандр Лукашэнка.

Згодна з указам, у 2012 годзе карэкціроўка фактычнага заработку пенсіянераў і пераразлікі працоўных пенсій будуць праводзіцца з лютага, мая, жніўня і лістапада зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў па рэспубліцы за IV квартал 2011 года, І, ІІ і ІІІ кварталы 2012 года адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?