Яны зараз у будынку Магілёўскай папраўчай установы «Турма №4», куды Мікола Статкевіч быў этапаваны 14 студзеня з Шклоўскай калоніі №17.

12 студзеня ў шклоўскай калоніі адбыўся суд над Мікалаем Статкевічам. Суддзя Віталь Волкаў задаволіў прадстаўленне адміністрацыі калоніі аб пераводзе Статкевіча на турэмны рэжым на тры гады як злоснага парушальніка.

Былы кандыдат у прэзідэнты асуджаны на 6 гадоў зняволення за арганізацыю ў Мінску 19 снежня 2010 года акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?