Фільм «ТойХтоПрайшоўСкрозьАгонь» з’явіцца ў кінатэатрах Украіны з 19 студзеня. Стужка расказвае пра лёс савецкага аса з Палтаўскай вобласці, які падчас Другой сусветнай трапіў у Канаду, стаўшы правадыром індзейскага племені.

Аўтары сцвярджаюць, што стужка заснаваная на рэальных падзеях, якія адбыліся ў жыцці Івана Дацэнкі.

Большая частка здымак праходзіла ва Украіне ў 2008–2010-м. Адзін кадр быў зняты ў гарах непадалёк ад Буэнас-Айрэса, на мяжы Аргенціны і Чылі, куды Міхаіл Ілленка трапіў разам з камандай яхты «Купава», з якой прыплыў з Украіны.

«ТойХтоПрайшоўСкрозьАгонь» атрымаў гран-пры Кіеўскага міжнароднага кінафестывалю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?