Падчас сваркі з маці 41-гадовы жыхар адной з вёсак Смаргонскага раёна ледзь не спаліў дом.

Ён ужо разліў па падлозе бензін, дастаў запалкі, але яго скруцілі сваякі.

Па словах начальніка Смаргонскага раённага аддзела следчага камітэта Андрэя Рэзіна, канфлікт пачаўся з-за таго, што

сын не мог дамовіцца з маці, дзе павінны прайсці памінкі па яго брату.
Той жыў у суседняй вёсцы, там, на думку «падпальшчыка», і павінны былі збірацца сваякі.
Маці не пагаджалася, хацела наладзіць памінкі ў сваім доме. Сварка скончылася тым, што мужчына ўзяў каністру з бензінам, разліў яго ў доме, пагражаючы спаліць дом.

«Нельга сказаць, што падчас спробы падпалу мужчына быў п’яны. Паводле яго слоў, 100 грам гарэлкі ён выпіў ужо пасля, каб зняць стрэс», — цытуе Андрэя Рэзіна сайт УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?