Былы камандуючы ВПС і войскамі ППА Беларусі Ігар Азаронак здымаў адкат, атрыманы за лабіраванне інтарэсаў расійскай кампаніі, па частках з банкаўскіх картак, зарэгістраваных на чужыя імёны.
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС (ГУБЭЗ).

Здзелку на суму амаль 32 млн. расійскіх рублей Міністэрства абароны Беларусі і расійскае прадпрыемства заключылі 21 чэрвеня 2010 года. Як растлумачылі ў ГУБЭЗ, пасля таго, як у адрас ААТ пералічылі аванс за абсталяванне ваеннага прызначэння, кіраўнік прадпрыемства распарадзіўся «аддзякаваць» беларускім партнёрам. Азаранку і яго пасрэдніку, грамадзяніну Расіі Андрэю Машкаўцану, згодна з першапачатковай дамоўленасцю, належала 10 працэнтаў ад кошту заказу, а гэта на той момант складала больш як $45 тыс. Прычым паміж сабой яны дзялілі яго ў суадносінах 80 працэнтаў (Азаронку) на 20 працэнтаў (Машкаўцану).

Былы камандуючы ВПС і войскамі ППА Ігар Азаронак 12 снежня 2011 г. прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда да 9 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ўзмоцненага рэжыму і з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Ён прызнаны вінаватым па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) КК, пазбаўлены звання генерал-маёра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?