Зіма прайшла? Да канца тыдня ў Беларусі пацяплее
Цяплець пачне ўжо ў чацвер.
http://photo.bymedia.net
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 студзеня будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём па паўночна-заходняй палове краіны часам снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, ноччу слабы, днём 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–11°С, пры праясненнях да мінус 15–17°С, днём мінус 2–8°С.
У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём часам невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, ноччу слабы, днём 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–10°С, днём мінус 4–6°С.
19 студзеня па Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу ў заходніх і цэнтральных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі снег, месцамі мяцеліца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 7–12 м/с, днём месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С,
па ўсходзе мінус 11–14°С, днём мінус 2–8°С, па паўднёвым захадзе каля 0°С.
20 студзеня воблачна з праясненнямі. Часам снег, па захадзе мокры снег. Ноччу месцамі мяцеліца, снежныя заносы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–8°С, па ўсходзе да мінус 10°С,
днём 0 — мінус 5°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да плюс 2°С.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ