Дзяржаўны абвінаваўца па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага Валерый Сайкоўскі стаў адным з кіраўнікоў упраўлення Следчага камітэта па Мінску. 29 снежня мінулага года старшынёй СК Валерыем Вакульчыкам ён быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску.
Да гэтага прызначэння Валерый Сайкоўскі з'яўляўся начальнікам аддзела па наглядзе за выкананнем падатковага і мытнага заканадаўства пракуратуры Мінска.
16 снежня 2011 года Рада ЕС уключыла Сайкоўскага ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Еўрапейскі саюз.