Сёньня ў перадачы «Начная Свабода» ўдзельнічае аўтар суботняй перадачы «У што я веру» адзін з ініцыятараў стварэньня адраджэнскага клюбу «Талака» пры канцы 1980‑х гадоў мінулага стагодзьдзя, стваральнік грамадзкага беларускага музэю ў Вільні Сяржук Вітушка. Сярод іншага ён пракамэнтуе апытаньне «Якія асацыяцыі ўзьнікаюць пры слове Літва».

У досьледах – пірацтва – ад аўдыё‑відэа прадукцыі да незаконнага выкарыстаньня фабрыкай «Камунарка» працаў мастака Шаркова, які падаў на фабрыку ў суд.

Рэпартаж з этна‑джазавага канцэрту – сумеснага беларуска‑літоўскага праекту «Цішы Лабаноры» – да дня аднаўленьня незалежнасьці Літвы.

АБЛОГа беларускага Інтэрнэту, У «Гукапісе» Аляксандра Памідорава пра фэстываль»Рок‑Каранацыя», у «Начной чытанцы» вершы Міхаліны Емельянавай

Пасьля 23‑й – «Праскі акцэнты» – якая магчымая палітычная будучыня Аляксандра Мілінкевіча, як пойдуць справы ў апазыцыі далей. Удзельнікі Аляксандар Фядута і Вадзім Казначэеў. «Дом літаратара» – сёньня ў выпуску сярод іншага «Код адсутнасьці» – новая кніга Валянціна Акудовіча, «Кнігай узнаўленьня» назваў Алесь Разанаў пераствораныя ім на сучаснай мове творы беларускіх сярэдневечных аўтараў. Адам Глобус – удзельнік адноўленага літаратурнага двубою.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?