17 студзеня ў сетцы з’явіліся фота і відэа чатырох мужчын, якія ўзнімаюцца пасля выбуху са станцыі метро «Кастрычніцкая» з боку Дома афіцэраў з ваеннай падрыўной машынкай, катушкай сапёрнага кабеля і вялікай цяжкай сумкай, напоўненай невядомымі вуглаватымі прадметамі. Мяркуючы па выкладзеных у інтэрнэце кадрах, яны былі знятыя карэспандэнтам інфармацыйнага агенцтва БелТА. Час здымкі невядомы, гэта значыць, немагчыма даведацца, праз колькі хвілін пасля выбуху гэтыя «людзі ў цывільным» выходзілі наверх. Разам з тым вядома, што яны ўзнімаліся па прыступках пераходу каля Дома афіцэраў перад вачамі дзясяткаў мінчукоў, якія сабраліся ў раёне станцыі метро «Кастрычніцкая».

Спецыялісты мяркуюць, што невядомыя «людзі ў цывільным» — гэта прадстаўнікі адной з праваахоўных структур, якія займаюцца пошукам другога выбуховага прыстасавання на «Кастрычніцкай».
Пра тое, што ў сілавікоў нібыта была інфармацыя аб магчымым другім выбуху, казаў на прэс-канферэнцыі 23 снежня Аляксандр Лукашэнка.
Выбуховыя тэхнікі прытрымліваюцца правіла, згодна з якім зарад неабходна знішчыць на месцы, калі ён не падлягае размініраванню.
Для гэтага, як мяркуюць спецыялісты, і было патрэбна абсталяванне, сфатаграфаванае на фота і відэа.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?