Cвету пагражае вялікая вайна. У выпадку пачатку вайны з Іранам можа быць пройдзены пункт невяртання, і свет перастане такім, якім мы яго абвыклі бачыць.

Вінаватыя ў тым амерыканцы. Спыніцца ім не дазваляе сама капіталістычная сістэма. Магчыма, яны і не такія жорсткія і бесчалавечныя, як можа здацца на першы погляд, аднак іх сістэма для далейшага развіцця патрабуе ўсё больш і больш рэсурсаў, якія яны шукаюць за межамі сваёй краіны. Мне здаецца, што вялікія амерыканскія прэзідэнты ўжо ў мінулым, а сённяшнія кіраўнікі баязлівыя.

Войны паміж людзьмі былі заўсёды, проста стаўкі цяпер на парадак вышэй. Альберт Эйнштэйн аднойчы сказаў: я не ведаю, якой зброяй будзе весціся Трэцяя сусветная вайна, але ў чацвёртай будуць выкарыстоўвацца палкі і камяні.

* * *

А што Вы думаеце пра абвастрэнне адносінаў Захаду і Ірана, хрысціянскага свету і ісламу, шыітаў і сунітаў унутры ісламу? Пакідайце свае меркаванні ў каментах да гэтага артыкула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?