У мінскім Палацы мастацтваў 18 студзеня распачынаецца Другі фестываль беларускага духоўнага мастацтва. Падчас яго мастак Алесь Пушкін прэзентуе інсталяцыю, прысвечаную зніклым людзям.

Цэнтрам інсталяцыі будзе абраз «Аб’яўленне Маці Божай адзыскання загінуўшых і зніклых».

«Упадак духоўнасці нашага насельніцтва апошнім часам набывае пагрозлівыя, катастрафічныя маштабы, — піша Пушкін пра інсталяцыю. — Надоечы прынеслі мне здэградаваныя, неаднаразова асуджаныя людзі, жыць сярод якіх, на сваёй малой радзіме, у мястэчку Бобр Крупскага раёна, я зрабіў свой выбар — Абраз. Папрасіўшы суму грошаў эквівалентную пяці бутэлькам партвейну. І я ўбачыў у гэтай падзеі знак… Я прывёў Абраз гэты ў належны стан — і вось Ён, перад Вамі!»

Другі фэст духоўнага мастацтва працягнецца да 29 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?