Кадры агенцтва БелТА, зробленыя пасля выбуху ў мінскім метро, выклікалі актыўную дыскусію на інтэрнэт-рэсурсах. Аб тым, хто гэтыя людзі і для чаго прызначана іх абсталяванне, распавёў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Канстанцін Шалькевіч.

«На фота і відэа — супрацоўнікі выбухатэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў. Сітуацыя складалася так: паступіў званок з аператыўна-дзяжурнай службы МУС, першапачатковая інфармацыя была толькі пра тое, што ў метро быў хлапок. Ніякіх падрабязнасцяў. Супрацоўнікі ўзялі з сабой усё абсталяванне, якое магло спатрэбіцца, і выехалі,
абсалютна не ведаючы, што адбылося ў метро. Прыбылі яны на месца ў 18.10–18.15, усяго хвілін праз 15 пасля выбуху. Прыбыло туды некалькі сапёрна-піратэхнічных разлікаў, і на фота і відэа — члены аднаго з гэтых разлікаў. У руках у іх сапраўды шпулька сапёрнага кабеля, дрот, у вялікай сумцы — ахоўны касцюм сапёра, браніраваны, са шлемам «, — распавёў Шалькевіч.

Дарэчы, аналагічны касцюм ёсць на іншай фатаграфіі, там, дзе супрацоўнікі «Алмазу» заходзяць у метро.

«У руцэ ў аднаго з сапёраў — назіральнае люстэрка, каб шукаць выбуховыя прылады ў цяжкадаступных месцах.
У такой сітуацыі гатовым трэба было быць да ўсяго — прылад магло быць некалькі. Натуральна, што спецыялісты ўзялі максімальную колькасць экіпіроўкі», — растлумачыў суразмоўца.

Шмат спекуляцый выклікала наяўнасць у руках у аднаго з супрацоўнікаў кандэнсатарнай падрыўной машынкі КПМ.

«Гэтая машынка выкарыстоўваецца для абясшкоджвання выбуховай прылады, калі яе немагчыма вывезці з таго месца, дзе яе знайшлі.
Выязджаючы на такія выклікі, сапёры абавязаныя мець яе пры сабе! Да машынкі падводзяцца драты з шпулькі, іншыя канцы дратоў падлучаецца да выбуховага прыстасавання», — растлумачыў Шалькевіч.
«Фота зробленае, калі група абследавала ўсе вагоны і ўжо выходзіць з метро.
Гэтыя кадры былі ў вольным доступе з красавіка, і з чаго цяпер паўсталі спекуляцыі — незразумела», — здзіўляюцца ў МУС.

«Больш за тое, усё

гэта дзеючыя супрацоўнікі, і цяпер працуюць ва ўнутраных войсках. Мы гатовыя паказаць іх журналістам,
даць пагутарыць і усё самім патлумачыць, у тым ліку прызначэнне прадметаў», — запэўніў Шалькевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?