Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі павялічыўся ў 2011 годзе на 400 кг, ці 1,3%, і склаў 31,7 тоны на 1 студзеня 2012 года.
Такія даныя паведамілі ў галоўным банку краіны.

За 2010 год залаты запас Нацбанка Беларусі вырас на 9,2%, ці на 2,65 тоны, і складаў 31,3 тоны на 1 студзеня 2011 года.

У першым квартале 2011 года залаты запас вырас на 300 кг. На 1 красавіка ён складаў 31,6 тоны.

У другім квартале было адзначана зніжэнне залатога запасу — на 1 ліпеня ён складаў ужо 31,5 тоны.

За трэці квартал 2011 года залаты запас краіны скараціўся адразу на 500 кг, ці на 1,6%, і на 1 кастрычніка складаў 31 тону.

У склад залатога запасу ўваходзяць золата, якое пераважае, а таксама серабро і плаціна. Залаты запас вылічаецца ў тонах з пералікам серабра і плаціны па эквіваленце золата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?