Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня падпісаў указ № 38 «Аб функцыянаванні магазінаў бяспошліннага гандлю».

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дакументам прадугледжваецца, што «тавары, змешчаныя пад мытную працэдуру бяспошліннага гандлю, рэалізуюцца ў магазінах бяспошліннага гандлю, створаных дзяржаўнай установай «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта або юрыдычнай асобай, заснавальнікам якой з’яўляецца гэта дзяржаўная ўстанова».

Такія тавары рэалізуюцца таксама ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу, што знаходзяцца ў аэрапортах краіны. Цяпер такі пункт пропуску знаходзіцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Юрыдычныя асобы маюць права ажыццяўляць дзейнасць у якасці ўладальнікаў магазінаў бяспошліннага гандлю пасля ўключэння іх у адпаведны рэестр, вядзенне якога ўскладаецца на Дзяржаўны мытны камітэт.

У мэтах павышэння зацікаўленасці айчынных вытворцаў у нарошчванні паставак тавараў уласнай вытворчасці ў магазіны бяспошліннага гандлю ва ўказе прадугледжана вызваленне абаротаў па рэалізацыі гэтых тавараў ад выплаты ПДВ.

Дадатковым патрабаваннем з’яўляецца ўстанаўленне для юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць гэту дзейнасць, выплаты ў рэспубліканскі бюджэт адлічэнняў ад выручкі ў памеры 10%.

У палажэнні аб магазінах бяспошліннага гандлю, што зацвярджаецца ўказам, падрабязна прапісаны патрабаванні да гэтых магазінаў па іх тэхнічнай аснашчанасці
(уключаючы сістэмы відэаназірання за перамяшчэннем унутры памяшканняў і на прылеглых тэрыторыях), што забяспечвае жорсткі кантроль за водпускам тавараў толькі тым, хто выязджае з краіны, а таксама немагчымасць вяртання тавару на ўнутраны рынак рэспублікі, іншыя патрабаванні.

Акрамя таго, вызначаецца, што ў магазінах, размешчаных у пунктах пропуску праз дзяржмяжу, у якіх цяпер ажыццяўляецца рознічны гандаль, юрыдычныя асобы маюць права працягваць гэты від дзейнасці пры ўмове наяўнасці дазволаў на яго ажыццяўленне, атрыманых ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

«Прыняцце ўказа заклікана забяспечыць павышэнне эфектыўнасці працы магазінаў бяспошліннага гандлю», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?