18 студзеня пачынаецца прыём заявак на конкурс прафесійных фотакарэспандэнтаў «Прэс-фота Беларусі». Удзельнікамі спаборніцтва могуць стаць айчынныя фатографы, якія супрацоўнічаюць са СМІ.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Спорт», «Паўсядзённае жыццё», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Народныя традыцыі». Ацэньвацца будуць як адзіночныя здымкі, так і серыі фатаграфій.

Конкурс праводзіцца ў трэці раз. Яго арганізатарамі выступаюць прафесійныя фотарэпарцёры. У журы ўвайшлі вядомыя айчынныя і замежныя фатографы і фотарэдактары.

За час існавання конкурсу здымкі пераможцаў дэманстраваліся ў Мінску, Гродне, Брэсце, а таксама за мяжой — у Маскве, Кіеве, Львове, Кракаве, Тбілісі і іншых гарадах. Па выніках конкурсу выдаецца альбом здымкаў пераможцаў «Прэс-фота Беларусі».

Конкурсныя фатаграфіі прымаюцца да 19-га лютага. Больш інфармацыі, а таксама ўмовы ўдзелу можна знайсці ТУТ.

Глядзі таксама: Выйшаў каляндар «Belarus Press Photo» на 2012 год
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?