Вядомы беларускі бард, аўтар «Нашай Нівы» і радыё «Свабода», Зьміцер Бартосік разам з сваёй першай CD‑кружэлкай «Гандураскі сэрыял» прывез у Магілёў і сваю кнігу «Чорны Пісталет». На пачатку сустрэчы адбылася своеасаблівая «прэсавая канфэрэнцыя», падчас якой Зьміцер Бартосік ня толькі адказаў на шматлікія пытаньні прысутных, але й ахвотна прасьпяваў песьні з сваёй кружэлкі.

І хоць сьпявае бард аб сур’ёзных жыцьцёвых праблемах, аднак заўсёды падмацоўвае свой погляд на іх ладным кавалкам гумару. Дарэчы, аптымістычны настрой аўтара адчуваецца ва ўсіх ягоных творах. Зьміцер верыць, што і беларускі народ пачне нарэшце здабываць для сябе вольнае жыцьцё. За тое і любяць Зьміцера Бартосіка шматлікія прыхільнікі ягонага таленту і творчасьці, што і пацьвердзіў магілёўскі нефармальны канцэрт.

Паводле belngo.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?