Беларускія мэдыі на мінуўшым тыдні паведамілі навіну, ад якой, успамінаючы іншыя вядомыя архітэктурныя праекты эпохі Лукашэнкі, па сьпіне прабеглі дрыжыкі: замест першапачатковых 9 год, атамная электрастанцыя ў Беларусі будзе пабудаваная за 4 гады.

Разбэшчаная расейскімі купленымі за пацалункі нафтай і газам, беларуская луканоміка спажывае для стварэньня 1000 даляраў свайго СУП прыкладна ў два разы больш энэргарэсурсаў, чым эканоміка Расеі, у 8 разоў больш, чым нямецкая эканоміка і ў 10 (дзесяць) разоў больш, чым эканомікі Вялікай Брытаніі і Японіі. І тут Беларусь кінулі ў «халодную ваду». Савецкі Саюз і халява скончыліся.

Канечне, Чарнобыльская катастрофа на псыхалягічным узроўні зрабіла тэму будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі табу, паставіла зразумелы ўнутраны блёк перад гэтым у многіх. Аднак, перад краінай цяпер стаіць вострая праблема энэргазабесьпячэньня. Расейская прапаганда вельмі любіць выраз «энэргетычная бясьпека» – і менавіта яна зараз пад пагрозаю. Атамная электрастанцыя зрабіла б важкі ўнёсак у вырашэньне гэтай праблемы, гэта факт.

Цалкам іншае пытаньне — калі, кім і як павінен выконвацца праект будаўніцтва АЭС. Дакладна адно: недапушчальна, каб гэты праект ажыцьцяўляўся пры сёньняшнім рэжыме.

Станцыя не павінна будавацца па савецкаму-расейскаму праекту і расейцамі.

Увогуле, атамныя тэхналёгіі, вывучэньне радыяцыйнай бясьпекі павінны стацца нішай, якую Беларусі варта было б спрабаваць заняць. Чарнобыль зрабіў чвэрць тэрыторыі краіны жывым радыяцыйным запаведнікам, калясальным працягваючымся экспэрымэнтам, які падараваў нашым навукоўцам працы на тысячу гадоў наперад.

Цалкам артыкул чытайце на pozirk.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?