Фота МНС

Фота МНС

 Фота МНС

Фота МНС

Бабруйскія ратавальнікі знялі 17 студзеня з парапета на 4-м паверсе ў доме па вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ у Бабруйску пажылую жанчыну. Выратавальнікаў выклікала жанчына з дома насупраць.

МНС паведамляе, што жанчына 1930 года нараджэння сядзела на парапеце і прасіла аб дапамозе.

Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праніклі ў памяшканне блока, адціснуўшы ўваходныя дзверы, адчынілі акно і ўцягнулі жанчыну ў памяшканне. Паралельна ля будынка была ўсталяваная аўталесвіца», — адзначаюць у МНС.

На ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры пенсіянерка не знаходзіцца. Тым не менш на пытанне, навошта старая жанчына туды залезла, яна патлумачыла, што ёй здалося, што яна знаходзіцца ў турме, і таму хацела з яе ўцячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?