У выбухатэхнічным цэнтры ўнутраных войскаў МУС адбылася прэс-канферэнцыя. Перад журналістамі выступілі супрацоўнікі выбухатэхнічнага цэнтра, якія працавалі на станцыі "Кастрычніцкая" непасрэдна пасля тэракту 11 красавіка 2011 года.

На здымку: (злева направа) старшы тэхнік піратэхнічных работ, начальнік разліку старшы прапаршчык Юрый Давідоўскі, камандзір сапёрна-піратэхнічнай групы старэйшы лейтэнант Уладзімір Мукасей, тэхнік піратэхнічных работ, намеснік начальніка разліка прапаршчык Арцём Страх, паведаміла БелТА.

Учора яны сталі героямі інтэрнэту -- іх фота (сапёры ў цывільным выходзяць з "Кастрычніцкай" пасля выбуху, несучы спецыфічныя падрыўніцкія прылады) актыўна абмяркоўвалася.

Сапёры распавялі і паказалі, як працуе і для чаго выкарыстоўваецца кожная прылада, якую яны мелі з сабой 11 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?