У мінскім Палацы мастацтваў распачаўся Другі фестываль беларускага духоўнага мастацтва. Падчас яго мастак Алесь Пушкін прэзентаваў інсталяцыю, прысвечаную зніклым людзям.
Цэнтрам інсталяцыі стаў абраз «Аб’яўленне Маці Божай адзыскання загінуўшых і зніклых».

Пасля афіцыйнай часткі

некаторыя наведнікі выставы прымацавалі ля абраза партрэты палітыкаў і журналістаў, якія зніклі ці памерлі пры загадкавых абставінах за апошнія 17 гадоў — Юрыя Захаранкі, Алега Бябеніна, Змітра Завадскага, Анатоля Красоўскага, Генадзя Карпенкі.

Дырэкцыя музея адрэагавала адразу.

На пытанне «чыя гэта палітычная акцыя?» адзін з наведнікаў адказаў «мая»,
пасля чаго дырэктар Палаца мастацтваў прымусіў яго зняць партрэты і груба выцягнуў з памяшкання, дзе месцілася выстава.

З інсталяцыі знялі і тэкст Алеся Пушкіна: «Упадак духоўнасці нашага насельніцтва апошнім часам набывае пагрозлівыя, катастрафічныя маштабы, — піша Пушкін пра інсталяцыю. — 

Надоечы прынеслі мне здэградаваныя, неаднаразова асуджаныя людзі, жыць сярод якіх, на сваёй малой радзіме, у мястэчку Бобр Крупскага раёна, я зрабіў свой выбар — Абраз.
Папрасіўшы суму грошаў эквівалентную пяці бутэлькам партвейну. І я ўбачыў у гэтай падзеі знак… Я прывёў Абраз гэты ў належны стан — і вось Ён, перад Вамі!
Прысвячаецца 60-годдзю Юрыя Захаранкі".

Сам Алесь Пушкін, які падчас інцыдэнта разам з іншымі наведнікамі глядзеў батлейку ў іншым канцы залы, пракаментаваў здарэнне так: «Я аднавіў Абраз, куплены ў п’яніц і павесіў яго на выставе. А 

тое, што адбылося — гэта зрабіў народ, а народ, як вядома, творца сваёй эпохі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?