У Дзятлаўскім раёне злодзей скраў з прыватнага дома значную суму грошай і пудзіла афрыканскай ільвіцы.

Крадзеж быў здзейснены днямі і раскрыты па гарачых слядах абласным упраўленнем Следчага камітэта. У Дзятлаўскім раёне ў дом старшыні аднаго з СВК улез злодзей.

Яму ўдалося разжыцца там больш як $ 26 тыс., 30 тыс. еўра і амаль 4 млн. рублёў. Таксама рабаўнік прыхапіў з сабой пудзіла сапраўднай афрыканскай ільвіцы коштам $ 1 тыс.

Высветлілася, што крадзеж здзейсніў 44-гадовы раней судзімы зямляк гаспадара, які старанна спланаваў аперацыю. Доўгі час

ён назіраў за домам, аналізуючы час сыходу і вяртання гаспадароў, і нават вырабіў спецыяльную лесвіцу, па якой улез у незачыненым акно кацельні. Усярэдзіне памяшкання злодзей арудаваў у пальчатках.

За крадзеж у асабліва буйным памеры з пранікненнем у жыллё абвінавачаны можа атрымаць ад 3 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?