Суд Жлобінскага раёна вынес прысуд бандзе з пяці чалавек, старэйшаму з якіх 67 гадоў, а малодшаму — 20. Прыгавор пакуль не набыў законную моц, чатыры з пяці абвінавачваных абскардзяць яго.

Як паведамілі ў пракуратуры Жлобінскага раёна, абвінавачваныя прыгавораны да пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 13 гадоў. Яны абвінавачваліся ва ўчыненні шэрагу злачынстваў: гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, распусныя дзеянні, полавыя зносіны з непаўналетнімі, выраб і распаўсюд парнаграфіі, уцягванне ў занятак прастытуцыяй.

Банда была затрыманая вясной 2011 года.
Яны ўсе былі асобамі нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі і падшуквалі хлопчыкаў 13–16 гадоў для сексуальных дзеянняў. Свае злачынныя дзеянні мужчыны здымалі на фота і відэа, а затым распаўсюджвалі ў сваім асяроддзі і ў інтэрнэце. Здымкі яны выкарыстоўвалі для шантажу падлеткаў, таму дзеці нічога не казалі бацькам. Удалося злавіць іх тады, калі ад іншых падлеткаў паступіла інфармацыя аб магчымай злачыннай дзейнасці гэтых грамадзян.
Следствам устаноўлена 14 ахвяр банды.
Не выключана, што лік пацярпелых павялічыцца пры правядзенні дадатковых праверак і следства па крымінальных справах, выдзеленых у асобную вытворчасць.

Абвінавачваныя падкуплялі дзяцей ласункамі, гульнямі ў камп’ютар, нязначнымі сумамі грошай, і схілялі іх да сексуальных дзеянняў.

Адзін з абвінавачваных сам у падлеткавым узросце стаў ахвярай сэксуальнага гвалту. Яшчэ адзін, 1954 года нараджэння, ужо адбываў пакаранне ў 1980-х гадах за такое злачынства. Пры праходжанні судова-псіхіятрычнай экспертызы ў межах расследавання гэтай крымінальнай справы яму быў пастаўлены дыягназ «педафілія». Пенсіянер 1944 года нараджэння раней быў жанаты, у яго ёсць сын і нявестка.

На судзе, які праходзіў у закрытым рэжыме, абвінавачваныя не прызнавалі сваю віну. Яны сцвярджалі, што дзеці добраахвотна ўступалі з імі ў палавыя кантакты і хлопчыкам гэта падабалася.

Дзеці былі з розных сацыяльных слаёў, у выніку гвалтоўных дзеянняў усе яны атрымалі псіхатраўму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?