Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20 студзеня чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я: ноччу па паўднёвым захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны моцны снег, на дарогах снежныя заносы. Вецер паўднёвы 6–11 м/с, парывы да 14 м/с, па паўднёва-ўсходняй палове парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0°С на паўднёвым захадзе да -8°С па паўночным усходзе, днём -4 — +1°С.

У Мінску часам снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы. Раніцай і днём моцны снег. Вецер паўднёвы 6–11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу -2-4°С, днём 0 — -2°С.

21 студзеня па краіне воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу -1-8°С, пры праясненнях да -10-13°С, днём ад -5°С па паўночным усходзе да +2°С па паўднёвым захадзе.

22 студзеня зноў прагназуюцца складаныя ўмовы надвор’я: снег, мокры снег. Месцамі моцны снег, мяцеліца, снежныя заносы, наліпанне мокрага снегу. Вецер паўднёвай чвэрці 7–12 м/с, у асобных раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0°С па паўднёвым захадзе да -8°С па паўночным усходзе, днём ад -4°С па поўначы да +3°С па поўдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?