18 студзеня асуджаны актывіст незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўген Васьковіч сустрэўся ў магілёўскай папраўчай установе «Турма № 4» з маці. Паводле Рушанні Іванаўны, спатканне доўжылася больш за гадзіну. Яно першае за час сынавага зняволення.
«Трымаецца ён малайцом. Я чакала горшага. Пераказваў усім на волі вялізныя вітанні, віншаваў з прамінулымі святамі, дзякаваў за допісы і дапамогу. У камеры іх трое. Як я зразумела, і тэлевізар там ёсць, і кнігі чытаюць, газеты атрымліваюць. Навіны ён ведае. Ад 10 снежня да
«Матуля, не перажывай — вам там горш, чым мне тут»,— паведаміла пра спатканне Рушання Іванаўна.
***
Яўгена Васьковіча затрымалі летась 17 студзеня і асудзілі на дзесяць сутак арышту нібыта за дробнае хуліганства. 16 студзеня ён удзельнічаў у Магілёве ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Калі ж ён адбыў адміністрацыйны арышт, яго пакінулі ў няволі, а пазней выставілі абвінавачванне паводле артыкула «Злоснае хуліганства».
У траўні 2011 года Яўгена Васьковіча і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава, Бабруйскі суд прызнаў вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясенні шкоды ў асабліва буйных памерах. Усім тром прысудзілі па сем гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму за напад на будынак бабруйскага КДБ. Следства выявіла, што ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года хлопцы кінулі ў будынак бабруйскага КДБ дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава».
Васьковіч прызнаў факт нападу, але не пакаяўся.