Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, які прымае ўдзел у выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі.
Алег Сліжэўскі паведаміў, што ў пададзеных для рэгістрацыі дакументах БХД быў выяўлены шэраг парушэнняў. У прыватнасці, парушэнні былі выяўленыя ва ўстаноўчых дакументах, спісах заснавальнікаў партыі. У цэлым яны былі аформленыя неналежным чынам. «Такім чынам, такія дакументы не маглі быць прызнаныя юрыдычна маючымі значэнне», — адзначыў міністр.
«З прычыны гэтага ў адпаведнасці з заканадаўствам Міністэрства юстыцыі вымушана было прыняць рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі БХД», адзначыў Алег Сліжэўскі, паведамляе БелТА.
Гэта была чацвёртая спроба рэгістрацыі партыі. Першая была зроблена ў 2009 г., яшчэ дзве — у
Апошні ўстаноўчы з’езд партыі прайшоў 17 снежня 2011 года ў Мінску. Сустаршынямі абраны Георгій Дзмітрук, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец. Дакументы на рэгістрацыю партыі былі пададзеныя 20 снежня.