«Савецкая Беларуссія» надрукавала сёння водгук пад назвай «Тупы стрыптыз» на скандальную фотасесію ў мінскім метро. Нагадаем, што ў ноч на 17 студзеня 22-гадовая студэнтка БДУ пазіравала ў метро ў адных панчохах, была затрыманая і затым аштрафаваная на 70 тыс. рублей.

Аўтарка сённяшняга артыкула ў СБ Алла Глінская праходзіцца абразліва па аўтару фотасесіі Алексу Волату: «Праўда, раней, калі тэхніка фатаграфіі была менш тэхналагічнай, пра такіх казалі проста і душэўна:

«нанюхаўся праяўляльніка і не замацаваўся…»,
а затым пераключаецца на актывістак украінскага руху Femen, што зладзілі перфоманс ля мінскага КДБ роўна месяц таму, 19 снежня 2011 года.
«Зрэшты, падземная «фотасесія» усё ж сімпатычнейшая за нядаўнюю хамскую выхадку тлустых кіеўскіх цётак,
якія прыехалі ў Мінск, каб папазіраваць у напаўаголеным выглядзе… на прыступках будынка КДБ. Відовішча атрымалася агіднае і ванітуючае,
такім дамам проціпаказана распранацца нават у лазні.

Але аб’ядноўвае кіеўскіх «актывістак» і мінскую студэнтку адно — поўная адсутнасць мастацкага густу.

Для асоб жаночага полу гэта, паміж намі, дзяўчынкамі, кажучы, вялікі недахоп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?