18 студзеня ў Століне нецвярозы кіроўца 1983 г.н. на «Рэно» з вёскі Альшаны справакаваў аварыю, у якой пацярпеў пешаход, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці. Пры абгоне ён не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з грузавіком, які ехаў у спадарожным накірунку. Пасля гэтага «Рэно» вылецеў на ходнікі, дзе збіў жанчыну 1952 г.н., а потым пратараніў бетонную агароджу. За дзесяць хвілін да гэтага гэты легкавік спрабаваў спыніць інспектар ДАІ, але кіроўца праігнараваў патрабаванне спыніцца і паехаў далей.

Як паведамляе партал Auto.onlinet.by, жанчына атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная. Кіроўца легкавіка паспрабаваў збегчы, але яго затрымалі мінакі.

У салоне разбітага аўто супрацоўнікі ДАІ знайшлі трох пасажыраў, якія спалі. Яны не прачнуліся нават тады, калі аўто па чарзе сутыкнулася з грузавіком, пешаходам і агароджай.

Як высветлілася ў ходзе праверкі, у крыві кіроўцы знайшлі 1,81 праміле алкаголю. У маі 2011 ён на тры гады быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы за кіраванне аўто ў нецвярозым стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?