Крымінальная справа заведзеная 17 студзеня ў Партызанскім раёне Мінска ў дачыненні да 22-гадовага шліфоўшчыка аднаго з прадпрыемстваў.

Злачынства было ўчынена раніцай 17 студзеня.

У пачатку працоўнага дня 20-гадовая касірка адной з мінскіх крамаў звярнула ўвагу на двух п'янаватых хлопцаў, якія знаходзіліся ў гандлёвай зале.
Іх паводзіны падаліся дзяўчыне падазронымі, бо хлопцы стаялі вельмі блізка адзін да аднаго і закрывалі агляд. Затым маладыя людзі выйшлі з-за стэлажа з напоямі і скіраваліся да касы. Адзін з хлопцаў прайшоў праз пункт разліку, дэманструючы змесціва свайго пакета, і паведаміў, што ў ім нічога няма, а яго таварыш стаў у чаргу.

Калі малады чалавек праходзіў міма, дзяўчыне падалося, што ён схаваў пад курткай пляшку гарэлкі. Яна паклікала кліента, але малады чалавек адказаў, што нічога не браў і рвануў да выхаду.

Зачыніўшы касу, працаўніца крамы кінулася следам, дагнала рабаўніка, паваліла яго на зямлю і запатрабавала вярнуць скрадзенае.

Зразумеўшы, што збегчы не атрымаецца, хлопец аддаў тавар і разам з касірам дачакаўся прыбыцця міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?