Студэнт даслаў «Нашай Ніве» тэкст размовы з супрацоўнікам КДБ у дэканаце ўніверсітэта.
Паводле яго словаў, супрацоўнікаў КДБ цікавяць тыя навучэнцы, якія маюць ў агульным доступе апазіцыйныя матэрыялы — фільмы «Плошча», «Звычайны прэзідэнт» і інш. Найчасцей выклікаюць студэнтаў юрфака.
«Я студэнт, вучуся на адным з факультэтаў БДУ, жыву ў інтэрнаце.
Мне патэлефанаваў намеснік дэкана і выклікаў на размову. Для мяне гэта было зусім нечакана», — піша Павал (імя змененае — НН).
«Прыйшоў у дамоўлены час. Заходжу. У кабінеце, акрамя мяне і намесніка дэкана, сядзіць яшчэ адзін чалавек.
Ён быў апрануты ў нейкі світар і скураную куртку, вельмі падобны да гандлёвых агентаў, якія ходзяць па арганізацыях. Мне сказалі, што мяне выклікалі на сур’ёзную размову, а гэты невядомы чалавек — з КДБ. Дакументаў ён не паказваў. Размаўляў карэктна, без ціску і «наездаў».Далей Павал перадае тэкст размовы.
— Ці сустракаліся Вы раней з супрацоўнікамі КДБ?
— Не, ніколі.
— Ведаеце, чаму мы з Вамі зараз размаўляем?
— Не, не ведаю.
— Ці маеце Вы
— Не маю, мяне не цікавіць сучасная палітыка.
— Ці карыстаецеся Вы Flylink’ам?
— Так, карыстаюся. Гэта праграма для абмену файламі ў нашай сетцы. А што такое?
— Ну, вось мы з маімі калегамі знайшлі ў Вас у агульным доступе фільмы «Плошча», «Звычайны прэзідэнт» і шмат відэа з— Што палітычныя, ведаю дакладна. А пра забарону, ну, я ніколі пра гэта не чуў, у нас у сеціве шмат у каго есць.«Майдану-2010» . Вы ведаеце, што гэтыя матэрыялы палітычныя і забаронены для распаўсюджвання?
— А ў каго? Прозвішчы?
— Ды самі паглядзіце, Вы ж мяне знайшлі. Я проста паглядзеў гэтыя фільмы, іх забаронена глядзець?
— Глядзець не забаронена. Можаце збірацца сваім пакоем і глядзець хоць па некалькі разоў за суткі. Але вось калі Вы пачынаеце распаўсюджваць — гэта рабіць нельга.
— Добра, я сёння ж выдалю іх са спісу.
— Калі ласка.
— А мне за гэта
— На сённяшні момант я Вас папярэдзіў, будзем лічыць пытанне зачыненым. Але! Я хачу, как Вы разумелі, што я магу легка зайсці да рэктара альбо дырэктара студгарадка, нават зараз магу. Вы меня разумееце?
— Канечне, я усё зразумеў. А Вы ўсіх выклікаеце на размовы?
— У сэнсе?
— Ну вось у сеціве вельмі лёгка знайсці, напрыклад, порна.
—
Вы ж павінны зразумець, што нас цікавяць матэрыялы, якія могуць паўздзейнічаць на вас. Каб вы не сапсавалі сваё жыццё.У сетках ёсць людзі, якія гандлююць наркотыкамі, распаўсюджваюць інфармацыю, як рабіць выбуховыя прылады, заклікаюць на «Майданы». Мы павінны абараняць вас — моладзь — ад гэтага.
— Я ўсё зразумеў.
— Спадзяюся, пра нашу размову будуць ведаць толькі тры чалавекі, якія зараз у пакоі, добра?
— Добра, можна ісці?
— Так, да пабачэння.
Вось такі дакумент эпохі перадалі ў «Нашу Ніву». Ён паказвае, якія фільмы турбуюць Камітэт дзяржаўнай бяспекі пры Аляксандру Лукашэнку. І атмасферу ў нашых «свабодных» універсітэтах, дзе намеснікі дэканаў атрымліваюць новыя «функцыі», перадае таксама. А сам
факт, што студэнт вырашыў запісаць размову і даслаць яе ў незалежную газету, красамоўна паказвае, што такі палітычны кантроль юнакоў раздражняе, здаецца ім маразматычным.
Каментары