Фота Алены Якжык, «Салідарнасць».
Фота Алены Якжык, «Салідарнасць».
Журналіст Аляксандр Баразенка, затрыманы 8 студзеня ў Мінску каля будынка КДБ у часе асвятлення несанкцыянаванай акцыі, выйшаў у чацвер 19 студзеня на свабоду, паведамляе «Салідарнасць».
На волі яго сустракалі блізкія, сябры і калегі. У бліжэйшы час журналіст збіраецца адправіцца ў РУУС Цэнтральнага раёна, каб забраць свае рэчы і камеру.
Ён будзе аспрэчваць свой прысуд (суддзя Цэнтральнага раёна Аляксандр Хадановіч) і арышт. Журналіст настойвае, што 8 студзеня ён выконваў свой журналісцкі абавязак і не ўдзельнічаў у пікецке.
У часе адбывання пакарання журналіст трымаў галадоўку. На яго арышт адрэагавала Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Камітэт абароны журналістаў» (ЗША), якая заклікала беларускія ўлады вызваліць Баразенку.