Наста Азарка з юнацтва звязала свой лёс з Маладым Фронтам. Фота 2005 года.

Наста Азарка з юнацтва звязала свой лёс з Маладым Фронтам. Фота 2005 года.

Мама Насты - Зося Андрэеўна. Фота 2007 года.

Мама Насты - Зося Андрэеўна. Фота 2007 года.

Падтрымаць Азарку ў судзе ў 2007 годзе з'ехаліся дзясяткі людзей з усё краіны.

Падтрымаць Азарку ў судзе ў 2007 годзе з'ехаліся дзясяткі людзей з усё краіны.

Наста так падобна да мамы. Фота 2007 года.

Наста так падобна да мамы. Фота 2007 года.

Пасля суда. 2007 год.

Пасля суда. 2007 год.

А гэта журналіст БТ вядзе здымкі таго, што адбываецца на ганку суда, пад аховай свайго куратара. Жыццё пад наглядам... Фота 2007 года.

А гэта журналіст БТ вядзе здымкі таго, што адбываецца на ганку суда, пад аховай свайго куратара. Жыццё пад наглядам... Фота 2007 года.

Няўцямная, неспадзяваная, нечаканая здагадка аднойчы пракралася ў мае думкі і выбухнула сярод іх адчуваннем нараджэння сусвету.
Гэта было падобна да казкі, да сну, да нечага такога, нерэальнага, пра што я так даўно марыла і ўжо пачынала страчваць усе спадзяванні і надзею на тое, што яно адбудзецца. Я яшчэ не верыла, але недзе там, дзе ўжо існаваў сусвет, я ўжо ведала, што ён насамрэч існуе. І гэта было нерэальна цудоўна.

Прыслухоўваючыся, я лавіла кожны рух, кожнае змяненне, я нібыта бачыла, як мірыяды малесенькіх частачак зоркавага пылку злучаюцца паміж сабой, пераўтвараючыся ў яго. І шчасце, найвялікшае шчасце, веліч якога нельга нават сабе ўявіць, апаноўвала, захлынала, растварала мяне ў гэтым новым сусвеце, які нараджаўся там…

Я яшчэ не магла паверыць у тое, што адбылося, але я ведала, што так ёсць. Нарэшце спраўдзілася.
Пасля столькіх гадоў чакання. Божая ласка, міласэрнасць… Блаславенне і крыж, якія Ён нечакана падараваў мне.
Я — мама. Гэтыя чароўныя словы, напоўненыя таямніцай усяго існавання чалавецтва. У іх — найвялікшая радасць, найвышэйшы сэнс…
Дзіця, якое насамрэч было дадзена мне Богам…
Гэтае цудоўнае адчуванне эйфарыі не здолела нават зрушыць тая акалічнасць, што дзіця будзе гадавацца без роднага таты.
Я не буду апавядаць пра яго. Хай для ўсіх застанецца загадкай, хто ён, таму што гэта зараз і заўсёды не важна.
Таму што бацька не той, хто зрабіў, а той, хто выгадаваў.
І так будзе.

Я не спадзявалася ўжо нават, што гэта адбудзецца. Усведамленне прыйшло раней, чым пацверджанне.

Я хадзіла, прыслухоўваючыся да таго, што рабілася там, дзе нараджаўся мой маленькі сусвет. А вясна ўжо была шалёнай.
Горад, які цяжка мірыўся са мною, усёй сваёй істотай абрынуўся супраць майго будучага дзіцяці.
Я адчувала з боку дактароў абыякавае стаўленне да мяне як да будучай маці, нават не абыякавае, а негатыўнае.
Мяне доўга не хацелі ставіць на ўлік, а калі я ледзьве не наступам спатрабавала, дык зрабілі гэта з такім выглядам,
маўляў, спяшаешся, каб грошы атрымліваць потым.
Пазней адзін дасведчаны чалавек проста мне растлумачыў, што медыкі думалі, што я перадумаю і зраблю аборт… І яшчэ доўга ў графу «бацька» не ставілі нават прочырку, а калі давялося паставіць, дык з такім выглядам, маўляў,
ведаем мы вас такіх, адзіночак, самі жывяце разам, а грошы ў дзяржавы цягнеце.
Нікога не хвалюе тое, што ў кожнай жанчыны розныя жыццёвыя сітуацыі, з-за якіх хтосьці вымушаны гадаваць дзіця адна, а хтосьці сапраўды не жадае ісці ў ЗАГС для таго, каб атрымліваць больш грошаў на выхаванне дзіцяці (ды і ці насамрэч на выхаванне?). Мая цяжарнасць была праблемнай, але дактары, якія павінны былі весці яе і кантраляваць, да ўсяго паставіліся з высокай вежы. Кантроль? Што гэта такое? Калі табе кепска — калі ласка, кладзіся ў бальніцу, адпачні, а больш мы нічога табе зрабіць не можам. Што да лекара, дык ён увогуле паводзіў сябе так, нібыта перад ім была не будучая мама, а так, няхворая пацыентка. З ягоным стаўленнем я зразумела, што насамрэч патрэбна самой шукаць месца для народзінаў, а лепей за ўсё, бабку-спавітуху.

Я маю поўнае права лічыць, што гэта палітычны ціск. Адкрытыя грэблівасць і абыякавасць лекараў замест хоць якой уважлівасці не толькі таму, што ім «за гэта грошы не плоцяць», а таму, што горад нарэшце атрымаў магчымасць расправіцца са мной. Я не магла ім гэтага дазволіць. Я не мела права дазволіць ім штосьці зрабіць з маім дзіцем.

Была палёгка толькі ў тым, што кіраўніцтва завода пайшло мне насустрач,
і я, працуючы на сваём ранейшым месцы, проста адпачывала, у параўнанні са становішчам цяглавай кабылы паўгода таму.
Стаўленне адміністрацыі да мяне вельмі змянілася з тае хвіліны, калі ўсе даведаліся пра маю цяжарнасць. Змянілася ў лепшы бок — усім хацелася мне дапамагчы…
хаця, тут была іншая прычына — нарэшце яны атрымалі магчымасць адпачыць ад мяне, таму што нарэшце я адчапілася ад усіх. А я лічыла месяцы, тыдні да таго моманту, калі ўбачу сваю маленькую лялечку, калі буду трымаць яе на руках, і нічога, акрамя гэтага, мяне не хвалявала, бо ніякія адносіны, ніякія справы не могуць быць важнейшымі за дзіця, якое носіш пад сэрцам.
І калі з аднаго боку адчулася хоць нейкая палёгка, дык з іншага проста нейкім невядомым чынам навалілася хмара розных нерватрасцаў, якія, мусіць, былі заўсёды, але якія я толькі зараз, пад уплывам цяжарнасці пачала востра ўспрымаць.
Лекары, якія, замест таго, каб падтрымліваць здаровую дэмаграфічную сітуацыю, рабілі ўсё наадварот. Міліцыя, якая паабяцалася забраць маё дзіця ў сілу маіх «антысацыяльных» паводзінаў. Чалавек, які адмовіўся ад дзіцяці, яшчэ калі той быў не большы за 2 мм і які патрабаваў аборту і рабіў усё магчымае, каб я страціла дзіця, не згадзіўшыся з ім. Родны бацька, які, замест таго, каб дапамагчы, хоць неяк праявіць сябе ў якасці дзеда, прапіў усю маю цяжарнасць, моцна чакаючы моманту, калі я нараджу — каб выпіць яшчэ больш. Уражаны Горад — для ўсіх чамусьці я і цяжарнасць былі паняцці несумяшчальныя — і адусюль чуеш і бачыш здзіўленне і нічога акрамя здзіўлення, нібыта я вытварыла нешта звышнатуральнае. Чакалі, што я, як і тутэйшая адна былая апазіцыянерка, скажу, што я не буду нараджаць рабоў гэтага рэжыма і зраблю аборт?
Ціск, велізарны маральны ціск, а я вымушана была маўчаць, глытаць і чакаць. Таму што я тут была адна. Таму што майму дзіцяці маглі пашкодзіць.
Таму што ў такім становішчы мы абое былі больш, чым безабароннымі, і я не мела права рызыкаваць яго жыццём.

Мне каштавала велізарных сілаў вытрымаць усе націскі, выстаяць, захаваўшы гэтае новае жыццё.

Урэшце, я сказала самой сабе і маленькаму чалавечку, чыё сэрцайка білася цяпер у ва мне — мы моцныя, мы ўсё вытрымаем і ўсіх пераможам.

Міхаліна перамагла. Яна нарадзілася ў Менску.

Мы з мамай выбілі накіраванне ў Менскі абласны раддом, і, як аказалася, нашыя патрабаванні нарадзіць менавіта там, а не дома, былі слушнымі.
Апошнія тыдні цяжарнасці даліся цяжка, хоць я, знерваваўшыся за ўвесь год, цяпер нарэшце атрымала магчымасць адпачыць і падрыхтавацца да доўгачаканай сустрэчы. Падняўся ціск — ён зашкальваў ці не да страты прытомнасці, але разам з тым я адчувала ў сабе сілы да самай апошняй, вырашальнай для маёй дачкі, хвіліны.
Я ўдзячная тым медыкам, якія дзяжурылі ў ноч на 25 лістапада — шкада, не запомніла іх прозвішчаў…
І, як у фільмах, каталка, доўгія калідоры з лямпамі на столі, кропельніцы і апарат, што мерае ціск кожныя паўгадзіны… Тры дні прабавіла ў рэанімацыі. А потым яшчэ тыдзень нельга было карміць маю маленькую з-за лекаў, якімі проста нашпікавалі мяне. Дактары вызначылі — гестоз, трамбоз, ледзьве не адмаўляюць ныркі, карацей, я ўжо не баец…
Але вярнуліся дахаты і ўсё прыйшло ў норму. Мы моцныя. Мы ўсё вытрымалі і ўсіх перамаглі. І мы яшчэ паваюем.

* * *

Наста Азарка — дзяўчына з Нясвіжа, прайшла праз крымінальны пераслед за свае погляды і дзейнасць. Нарадзілася ў 1981 у вёсцы Квачы Нясвіжскага раёна, адвучылася ў Ганцавіцкім ПТВ і Нясвіжскім каледжы. Была ў Маладым Фронце, цяпер падтрымлівае Маладую Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?